Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы выступіў супраць «агрэсіўнага ўмяшання» Канстанцінопальскага патрыярхата ва ўнутраныя справы РПЦ ва Украіне. Зварот змешчаны на сайце Беларускага экзарзата.

У сувязі з праяўленым антыкананічным умяшаннем Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея ва ўнутраныя справы РПЦ Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў:

1. Аднагалосна і аднадушна падтрымаць пазіцыю Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла і Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, выяўленую ў афіцыйнай Заяве ад 8 верасня 2018 года, у сувязі з прызначэннем двух іерархаў Канстанцінопальскага Патрыярхата — архіепіскапа Памфілійскага Данііла і епіскапа Эдмантанскага Іларыёна — «экзархамі» Канстанцінопальскага патрыярхата ў горад Кіеў.

2. Выказаць пратэст супраць дзеяння Канстанцінопальскага Патрыярхата, бо яно прадстаўляе сабой агрэсіўнае ўмяшанне адной Памеснай Царквы ва ўнутраныя справы іншай Памеснай Царквы, накіраванае на падрыў асноў Міжправаслаўнага міру і адзінства.

Сінод БПЦ таксама выказвае ўсебаковую падтрымку мітрапаліту Кіеўскаму і ўсёй Украіны Ануфрыю — кананічнаму Прадстаяцелю УПЦ, а таксама заклікае сведчыць аб непарыўным духоўным адзінстве «праваслаўных хрысціян брацкіх народаў Беларусі, Расіі і Украіны — дзяцей РПЦ, што паходзяць з Кіеўскай хрысцільнай купелі».

Рашэнне пра аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве пацверджанае

РПЦ пагражае Канстанцінопалю разрывам адносінаў з-за «ўкраінскага пытання»

РПЦ убачыла ў дзеяннях Канстанцінопаля пагрозу ўсяму сусветнаму праваслаўю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0