12.09.2018 / 16:32

Падазраваны ў атручванні ў Солсберы паабяцаў даць інтэрв'ю 20

Абвінавачаны Лонданам у датычнасці да атручвання ў Солсберы Аляксандр Пятроў заявіў, што пазней зможа пракаментаваць дадзеную справу. Пра гэта ён сказаў карэспандэнту канала «Расія 24».

Раней 12 верасня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заклікаў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, якіх брытанскі бок лічыць галоўнымі падазраванымі ў атручванні Скрыпалёў, выступіць у СМІ.

Пляменніца атручанага ў Вялікабрытаніі былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля Вікторыя распавяла, што ад сваіх крыніц ведае, што Пятроў і Башыраў — гэта простыя людзі, якія «ў шоку ад таго, што адбываецца».

Пра датычнасць двух расіян да інцыдэнту ў Солсберы заявіла брытанская паліцыя. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй вінаваціла двух расіян у тым, што яны з'яўляюцца супрацоўнікамі ГРУ.

6
' / Адказаць
12.09.2018 / 17:01
россии надо верить, да. Если русские чем и известны - так это честностью!
1
Беларусы / Адказаць
12.09.2018 / 17:14
а што гэтыя "простыя" расейцы рабілі ў Лондане?!  
1
Anarkisto / Адказаць
12.09.2018 / 17:35
Раней 12 верасня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заклікаў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, якіх брытанскі бок лічыць галоўнымі падазраванымі ў атручванні Скрыпалёў, выступіць у СМІ.(с)

Раней яны казалi, што такiх людзей проста не iснуе. Цяпер гэтыя людзi, якiх па меркаваньню пуцiнскай хунты выдумалi брытанскiя спецслужбы. павiнны выступiць у СМI? Мазаiчныя, цэлая краiна мазаiчных
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру