Знамянальна, што рэптылія за ўвесь час знаходжання ў заапарку на абслугоўваючы персанал ні разу не нападала. А з узростам кракадзіл і наогул стаў спакойным. Праўда, незадаволенасць у яго выклікае, калі людзі стукаюць па шклу тэрарыума. У такіх выпадках кракадзіл становіцца на ўсе чатыры лапы, надзімаецца і гучна рыкае.
Працаваць з ім нястрашна, хоць спакой і нерухавасць кракадзілаў могуць быць падманлівымі, адзначыла субяседніца.
У дзень нараджэння Робіна пачаставалі сырой ялавічнай выразкай. Мясам ён і корміцца. З’ядае звычайна каля 500 г штодзённа.
Старажыл заапарку мала рухаецца і, як правіла, ляжыць у сваёй ваннай і праз шкло назірае за наведвальнікамі заапарку, сказала Цэліна Пагерыла.