12.09.2018 / 19:38

У сакавіку гаспадыня не пусціла мядзельскіх ратавальнікаў праверыць праводку. А ў верасні з-за кароткага замыкання ў яе згарэў хлеў 1

Каля пяці раніцы 7 верасня мядзельскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у аграгарадку Княгінін.

Калі спецыялісты прыехалі, убачылі, што адкрытым полымем гарэў хлеў. Будынак быў цагляны, электрыфікаваны.

У выніку пажару згарэў увесь дах, цалкам выгаралі некаторыя памяшканні ў хляве. Прычына пажару — кароткае замыканне з-за няспраўнасці праводкі. Хлеў належаў 80-гадовай пенсіянерцы.

— Сёлета ў сакавіку нашы спецыялісты хадзілі па дамах, правяралі стан праводак, выкананне правілаў пажарнай бяспекі. І менавіта на гэтым двары дзверы зачынілі літаральна «перад носам» у ратавальнікаў, — расказала «Рэгіянальнай газеце» інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага ГРАНС Ірына Карапецян. — Калі б нашы спецыялісты праверылі праводку ў хляве, магчыма, пажару б не адбылося.

0
Цвердазуб / Адказаць
12.09.2018 / 19:45
Пішыце ўжо ўсю праўду: 
гэта пракраліся падуладныя злыдні пашкодзілі праводку і падпалілі хлеў. Усё як на апазіцыйным хутары. Сто пудоў. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру