12.09.2018 / 21:26

Як вясковец з-пад Маларыты выпіў 19 шклянак ВІДЭА 5

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» запрашае ў госці да вясковых шоўменаў у Дарапеевічы Маларыцкага раёну.

Калі гэтыя артысты збіраюцца разам, усё сяло ходзіць ходырам — на вуліцах пераліваецца гармонік, не змаўкаюць песні ды жарты. Следам за гэтымі людзьмі заўсёды крочыць Свята.

Гэтым разам удзельнікі самадзейнага калектыву сабраліся на рэпетыцыю, каб падрыхтавацца да Дня нараджэння сваёй каляжанкі і суседкі. Не абышлося тут без музыкі, вясёлай гамонкі і жартаў. Адзін з удзельнікаў гурта распавёў пра сваё прыгоды ў горадзе: як яму прапанавалі выпіць 20 шклянак гарбаты, але ён адмовіўся і выпіў толькі 19. Мужчына пахваліўся таксама, як ашукаў у горадзе міліцыянта.

Пакуль артысты рыхтавалі сваё шоу, вядоўца праграмы Віктар Шукеловіч гуляў у футбол, мыў памідоры водным пісталетам, шукаў маліны, рабіў закаткі на зіму ды размаўляў з мясцовай гаспадыняй, якая расказала, ці хацела б паехаць на паказ моды ў Мілан, чаму любіць пасвіць кароў ды згадала адно з самых моцных уражанняў з дзяцінства — п’яўкі на нагах у маці.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожнуюсераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»).

0
Сміт / Адказаць
13.09.2018 / 10:05
Файна! Дзякуй!
0
Галіна / Адказаць
13.09.2018 / 11:07
Сумавала па Вяскоўцах...
0
MajuRacyju / Адказаць
13.09.2018 / 11:21
Цудоўны выпуск! Дзякуй!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру