kremlin.ru

kremlin.ru

Расія не мае агрэсіўных планаў, яе палітыка нацэлена на стваральнае супрацоўніцтва з усімі, хто ў гэтым зацікаўлены, заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас палявога агляду войскаў на манеўрах «Усход-2018».

«Расія — міралюбная дзяржава. У нас няма і не можа быць агрэсіўных планаў», - сказаў Пуцін.

Прэзідэнт таксама звярнуўся да вайскоўцаў, адзначыўшы, што іх абавязак у тым, каб быць гатовымі адстаяць «суверэнітэт, бяспеку і нацыянальныя інтарэсы нашай краіны».

«А калі спатрэбіцца, і падтрымаць саюзнікаў», - сказаў Пуцін.

«Таму будзем і далей умацоўваць нашы Узброеныя сілы, аснашчаць іх зброяй і тэхнікай апошніх пакаленняў, развіваць міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?