Еўрапейская народная партыя (ЕНП), якая з'яўляецца найбуйнейшай фракцыяй Еўрапарламента, вылучыла ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова на прэмію імя Сахарава. Аб гэтым паведамляецца ў твітары ЕНП.
Алег Сянцоў, асуджаны ў Расіі за тэрарызм, у маі абвясціў галадоўку, патрабуючы вызваліць украінскіх палітвязняў. Сянцоў галадае ўжо 123 дні.
У жніўні былы прэзідэнт Польшчы, нобелеўскі лаўрэат Лех Валэнса вылучыў Сянцова на Нобелеўскую прэмію міру.