Пры гэтым сталічная арэна можа прыняць толькі крыху больш за 30 тысяч чалавек.
Як паведаміў старшыня Федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас, у касы гарадскога стадыёна Барысава паступіць 9 тысяч білетаў, а ў касах мінскай арэны будзе прададзена 14 тысяч. Акрамя таго каля 3 тысяч білетаў атрымаюць аматары футбола з абласцей.
У Мінску і Барысаве касы стадыёнаў пачнуць прадаваць білеты а 10‑й гадзіне раніцы 19 лістапада. Прычым у адны рукі можна будзе набыць не больш за 4 білеты. Іх кошт складае ад 20 да 70 тысяч рублёў.