Трыбунал італьянскага горада Лечэ асудзіў прадпрымальніка за фальшывыя агляды на сайце для падарожнікаў Tripadvisor, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Мужчына узначальваў кампанію PromoSalento, якая аказвала «пакетныя» паслугі уладальнікам розных турыстычных прадпрыемстваў. Публікацыя аглядаў на іх старонках павінна была палепшыць іх статыстыку і прыцягнуць больш кліентаў. Суд даказаў, што публікацыя фальшывых водгукаў трапляе пад артыкул аб выкарыстанні чужой або падробленай асобы, што лічыцца крымінальным злачынствам у Італіі.
Акрамя турэмнага пакарання тэрмінам 9 месяцаў, мужчына павінен заплаціць штраф у памеры 8 тысяч еўра.
Уласнае расследаванне Tripadvisor пачалося ў 2015 годзе. Прадпрымальнікі праінфармавалі кампанію, што да іх паступілі прапановы ад PromoSalento аб публікацыі платных водгукаў на іх старонках. У ходзе распачатай праверкі Tripadvisor заблакаваў больш за тысячу спробаў размясціць рэцэнзіі на старонках сотні кампаній, якія стваралі ашуканцы. Кампанія падкрэслівае, што вердыкт італьянскага суда стаў першым у сваім родзе. «Мы лічым гэта рашэнне знакавым для інтэрнэту. Напісанне фальшывых водгукаў заўсёды было махлярствам, але гэта першы выпадак, калі мы адправілі кагосьці за гэта ў турму», — заявіў віцэ-прэзідэнт кампаніі Брэд Янг.