Авіятэхнік скраў планшэт у пасажыра, які прыляцеў з Кіева.Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі гарантавання грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Беларусі Генадзь Ворса

«Раніцай 31 жніўня авіятэхнік «Белавія» ў салоне самалёта Кіеў—Мінск скраў планшэт у пасажыра. Кошт гаджэта ацэньваецца ў 800 рублёў. Яшчэ ў адным крадзяжы на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск фігуруе расіянін, які днём 11 верасня скраў сотавы тэлефон у жыхаркі Санкт-Пецярбурга. Кастрычніцкім РАСК Мінска распачаты дзве крымінальныя справы па ч. 1 арт. 205 КК», - распавёў Генадзь Ворса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0