13.09.2018 / 11:07

У Гродне восы напалі на дзяцей у дзіцячым садку. Пяцёра малых у шпіталі 9

У Гродзенскай вобласці спецыялісты рэгіструюць павелічэнне нападаў восаў на людзей. Так, напрыклад, у абласным цэнтры агрэсіўныя насякомыя напалі на выхаванцаў дзіцячага садка па вуліцы Вольгі Соламавай. Пяцёра малых былі шпіталізаваныя ў дзіцячую бальніцу, паведамляе тэлеканал «Беларусь 4».

За мінулы месяц да дактароў з прычыны ўкусаў пчол і восаў звярнулася каля 50 чалавек.

Спецыялісты кажуць, што насякомыя пачалі масава нападаць на людзей, чаго ў папярэднія месяцы не назіралася.
Так, у семярых гродзенцаў, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу, дыягнаставалі шматлікія ўкусы насякомых. За жнівень медыкі шпіталізавалі 11 чалавек.

У горадзе восы селяцца на гарышчах, дахах і балконах верхніх паверхаў. Ратаваць людзей ад надакучлівых насякомых — абавязак супрацоўнікаў МНС. За апошні месяц яны сотні разоў выязджалі на такія выклікі. Ратавальнікі кажуць, што восы вельмі часта выбіраюць для свайго жылля будынкі школ і садкоў: 90% выездаў прыйшлося на дадзеныя навучальныя ўстановы.

7
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
13.09.2018 / 11:34
У Гродне вайна! Пяць салдатаў ужо ў шпіталі!!! Ратуйцеся, уцякайце ўсе! А што Міністэрства абароны маўчыць? А сусветная супольнасць? Еўрасаюз? А прэзідэнт ужо выступіў з адозваю да народа і войска? Чаму пра гэта АНІ СЛОВА?! На нас жа напалі польскія восы-забойцы! 

Шпіталь  'лячэбная ўстанова або бальніца, звычайна вайсковая'. 
0
Нербшник / Адказаць
13.09.2018 / 11:38
Тут даже осы с ума сходят и голодают пока дрозды с жиру бесятся мне кажется это уже не норм
1
Не памяркоуны / Адказаць
13.09.2018 / 12:24
Можа здаваць ix на мясакамбинат, як баброу? Больш бялку будзе у каубасе?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру