У Чарнобылі паліцэйскія дасталі лася проста за рогі з заражанага возера, паведаміла паліцыя Кіеўскай вобласці на сваёй старонцы ў Facebook.

Нейкім чынам лось зваліўся ў радыеактыўны вадаём, які знаходзіцца паміж чацвёртым і пятым энергаблокам Чарнобыльскай атамнай станцыі. Супрацоўнікі паліцыі, Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый і радыяцыйна-экалагічнага біясфернага запаведніка прыехалі на месца, каб уратаваць жывёлу.

Чацвёра мужчын падплылі да лася на лодцы і выцягнулі яго з вады за рогі. Зараз жыццю звера нічога не пагражае. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0