13.09.2018 / 12:33

Тэмпература пачне паніжацца: сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў выходныя 17

«У апошні дзень працоўнага тыдня надвор'е пачне мяняцца, тэмпературны фон пачне паніжацца і наблізіцца да сярэдніх шматгадовых значэнняў», — распавялі БелТА ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 14 верасня, па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Ноччу будзе +7—13, днём +15—21. Па паўднёвым усходзе краіны ноччу будзе +14—16, днём паветра прагрэецца да +22—27.

У суботу, 15 верасня, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу ад +6 па поўначы да плюс +15 па поўдні краіны. Днём будзе ў асноўным +14-21, па Гомельшчыне —+ 22-25

У нядзелю тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у прахалоднай паветранай масе. Надвор'е палепшыцца, але стане халадней. Днём будзе +15—22.

0
поехали! / Адказаць
13.09.2018 / 15:22
якое фота прыгожае)
0
Dub / Адказаць
15.09.2018 / 18:16
поехали!, stremku zahonis. 
0
'Союз-2')) / Адказаць
15.09.2018 / 20:53
а мне-та што да стромак - я ж у вас у чумадане - самі так сказалі.. там цёмна, таму не стромна) так што - паехалі! з(а) (г)рыбамі, за г(а)рэхамі)
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру