14.09.2018 / 11:49

The Atlantic: Не трэба баяцца расійскай арміі — яна не ў стане весці сапраўдную вайну 65

Расія не ў стане весці сапраўдную вайну, мяркуе заходні аналітык Марк Галеоці.

Галоўная мэта чарговых расійскія вучэнняў — гэта прыгожая фотасесія, мяркуе аналітык Марк Галеоці ў артыкуле, які змяшчае на галоўнай старонцы амерыканскі часопіс The Atlantic.

Марк Галеоці з'яўляецца старшым даследчыкам Інстытута міжнародных адносінаў у Празе, раней ён узначальваў Цэнтр еўрапейскай бяспекі гэтага інстытуту. У свой час ён, паводле старонкі ў Вікіпедыі, чытаў лекцыі ў маскоўскім МГІМО.

Ніжэй прыводзім асноўныя думкі, выкладзеныя ім у артыкуле.

Армію не паспеюць сабраць

Лічбы ўдзельнікаў вучэнняў уражваюць: 300 тысячаў чалавек асабовага складу, 36 тысяч танкаў і іншых ваенных машын, 80 караблёў і тысяча лятаючых апаратаў, якія сцягнулі на ўсход Расіі з паловы тэрыторыі краіны. Гэта ўдвая больш за ўсе ўзброеныя сілы Вялікабрытаніі. Плюс 3200 вайскоўцаў ды 30 самалётаў з КНР, а таксама невялікі атрад з Манголіі.

Маштаб вучэнняў у пэўным сэнсе раскрывае слабы бок расійскай абароны — у выпадку сапраўднага канфлікту такую армаду проста не паспеюць сабраць разам. Чыгуначныя дарогі і асноўныя вузлы камунікацыяў патрапяць пад галоўны першы ўдар. 

Фоташоу для Захаду

Падчас вучэнняў будуць разыгрываць вайну на зямлі і ў нябёсах, знішчаць уяўных тэрарыстаў і вучыцца збіваць крылатыя ракеты. Але самае галоўнае будзе ў фінале — палявы агляд войскаў і фотасесія, падчас якой рэпарцёры з усяго свету будуць здымаць бясконцыя шэрагі салдатаў і ўзбраення.

Аўтар называе гэта дыпламатыяй у стылі «хэві-мэтал». Дэманструючы сваю армію, Расія спрабуе спужаць і ўвесці ў зман Захад. 

Лічбы ўдзельнікаў завышаныя

На мінулагодніх вучэннях «Захад» Масква штучна занізіла колькасць удзельнікаў, каб заходнія краіны не маглі даслаць туды паўнамаштабныя інспекцыі паводле правілаў АБСЕ, мяркуе аўтар. Але гэтым разам Расія ахвотна завышае лічбы. 

Шырока разрэкламаваная лічба 300 тысяч — гэта вынік недакладнага падліку, мяркуе Марк Галеоці. «Насамрэч колькасць удзельнікаў бліжэй да 150,000, хаця і гэтая лічба моцна ўражвае». Калі зрабіць паралель з вучэннямі «Захад», то шмат хто з гэтых вайскоўцаў наўрад ці ўвогуле пакіне свае казармы. Іх прыцягнуць да вучэнняў на камандных пунктах — у поле яны выходзіць не будуць.

Кітайцы як схаваны сігнал Захаду

Дазволіўшы ўдзел кітайцаў у вучэннях на ўласнай тэрыторыі, Расія, на першы погляд, жадае паказаць Захаду, што зможа дамаўляцца з іншымі краінамі, калі санкцыйны і дыпламатычны ціск будзе працягвацца. З іншага боку, удзел войскаў КНР быў чыста сімвалічны. Такім чынам Масква, верагодна, дае зразумець, што не жадае звязваць сабе рукі альянсам з Кітаем. Але, маўляў, калі будзеце давіць на нас занадта моцна, то ў нас не будзе іншага выйсця.

Руслан Гаёк паводле The Atlantic

121
Вікент Жымойтавіч Цвердазуб / Адказаць
14.09.2018 / 12:01
Само сабою - не стане. Ужо скончыўся век паўнамасштабных войн. 

Ну, толькі калі мясцовыя змагары ўсё ж давядуць да становішча, што мы будзем як дурныя украінцы пад лапай ЗША, то можа і адбудзецца бойка. 
Але ж я ўпэўнены, што іх надта мала тут. І іх узровень інтэлектуальны (насіцца з крыжамі, гэта вам не ўладу браць) не дазволіць прыгнуць вышэй галавы. Ну і для людзей тут змагарская павестка - жах. Будуць біць не шкадуючы гвалтароў супраць незалежнасці. 
16
Puszczanski Pan / Адказаць
14.09.2018 / 12:11
ЗША сапраўды можа і няма чаго баяцца. А той жо Еўропе і тым больш бліжэйшым суседзям падставы баяцца ёсць.
58
КРЕМЕНЬ / Адказаць
14.09.2018 / 12:12
А то как бы мы иначе узнали о существовании Галеоти?
Паказаць усе каментары/ 65 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру