Беларусь і Узбекістан могуць разам выходзіць на рынак Афганістана. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у пашыраным складзе, піша БелТА.

«Мы вельмі зацікаўлены, каб узбекскія браты дапамаглі нам супрацоўнічаць з Афганістанам. Але мы не хочам ісці туды адны, хочам з вамі туды прыйсці з нашай прадукцыяй. Таму, ствараючы ва Узбекістане прадукцыю, у тым ліку складаную, машынабудаўнічую, давайце разам пойдзем і дапаможам афганцам. Яны гэта ацэняць, ім усё трэба «, - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што афганскі рынак не мае патрэбы ў суперкамбайнах або наварочаных трактарах, ім патрэбна простая тэхніка. «Мы гатовыя сёння ва Узбекістане сабраць такую тэхніку, а заўтра паволі яе рэалізаваць - не толькі ва Узбекістане, але і ў Таджыкістане, Афганістане», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0