13.09.2018 / 14:04

Кіраўнік навукова-даследчага Інстытута Узброеных сіл, які захапляўся Іванам Жахлівым і Суворавым, звальняецца са службы 18

Гэта адбылося ў сувязі з узростам.

Газета «Во славу Родіны» апублікавала матэрыял пра скандальнага палкоўніка Алега Любочку, кіраўніка Навукова-даследчага Інстытута Узброеных сіл, які нядаўна адзначыўся адыёзнымі заявамі пра Івана Жахлівага і Аляксандра Суворава. 

Алег Любочка. Фота: https://vsr.mil.by

Чытайце: Кіраўнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных сіл Беларусі выказаў захапленне Іванам Жахлівым і назваў Айчынай Расію ЦЫТАТЫ

У размове з журналісткай ваеннай газеты Любочка ні разу не згадаў сваіх папярэдніх куміраў. 

Наадварот, асобным абзацам гаворка вядзецца пра прыязнасць Любочкі да знакавых постацяў беларускай культуры.

«У маладыя гады, нароўні з замежнымі пісьменнікамі-раманістамі, адным з улюблёных аўтараў Алега Мікалаевіча быў Уладзімір Караткевіч, васьмітомнік якога на роднай мове заахвоціў да вывучэння беларускай гісторыі.

Захлёбваючыся ён чытаў ваенную прозу Васіля Быкава, які ставіў сваіх герояў у экстрэмальныя ўмовы маральнага выбару, калі адданасць дадзенай аднойчы прысязе спараджала грэблівасць да ворага.

Былі і іншыя аўтары: Якуб Колас, Генрых Далідовіч, Іван Мележ», — піша «Во славу Родіны». 

Таксама адзначаецца, што «у свае 50 год палкоўнік звальняецца з ваеннай службы, пакідаючы годны ўнёсак у далейшае будаўніцтва сістэмы ваеннай навукі». 

Можна меркававаць, што

звальненне Любочкі звязанае з узростам, бо ва Узброеных сілах існуе традыцыя або павышаць чалавека ў званні пасля 50 год, або адпраўляць на пенсію.

Праўда, бываюць і выключэнні.

Крыніцы «Нашай Нівы» выказваюць здагадку, што той беларусафобскі артыкул Любочка напісаў для таго, «каб мы маглі пусціць пыл у вочы рускім».

***

Любочка Алег Мікалаевіч узначальвае навукова-даследчы Інстытут узброеных сіл з канца 2014 года, кандыдат ваенных навук.

Скончыў Ташкенцкую вышэйшую танкавую вучэльню ў 1989 годзе, пасля праходзіў службу ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе. З 1992 года — ва Узброеных сілах Беларусі, у 2000 годзе скончыў камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі, у 2008 годзе — факультэт Генштаба Ваеннай акадэміі Беларусі. З 2000 года працуе на навуковых пасадах. 

Таксама лічыцца адным з прызнаных экспертаў у кіналогіі.

З'яўляецца рэдактарам выдання «Навука і ваенная бяспека», дадатку да часопіса «Армія».

АЯ

4
Бенедзікт / Адказаць
13.09.2018 / 14:23
Не варта радавацца, што звольніўся. Паставяць падобнага... пры гэтай уладзе іншага чакаць не даводзіцца.
5
litwin / Адказаць
13.09.2018 / 14:31
як і і пісаў тут на нн. што яго масковіі ён таксама не патрэбен , чарніла  - гроб праз 3 гады
3
Iван Жахлiаы / Адказаць
13.09.2018 / 14:39
Якая страта!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру