13.09.2018 / 14:04

Новыя правілы грамадскага транспарту: пасажыр без квітка абавязаны ўваходзіць праз пярэднія дзверы 21

«Хочаш набыць квіток — зайдзі ў пярэднія дзверы», — пра гэтыя ды іншыя змены для пасажыраў і кіроўцаў грамадскага транспарту, якія запрацуюць з 12 кастрычніка, распавёў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай новай рэдакцыі Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, Сяргей Дубіна, начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Беларусі.

— Зараз пасажыр, які не мае праязнога білета, але мае намер яго купіць у кіроўцы, павінен заходзіць у пярэднія дзверы транспартнага сродку, — адзначыў Сяргей Дубіна. — Адказнасці за парушэнне гэтага правіла няма, але калі такі чалавек зайшоў на заднюю пляцоўку ў гадзіну пік, то кантралёр можа яго аштрафаваць. Довады, што пасажыр проста не паспеў прайсці да кабіны, каб купіць білет, не будуць прынятыя як апраўдальныя.

Таксама ўводзіцца абавязак пасажыраў пры ўваходзе ў транспартны сродак прыкладаць да валідатара электронны білет. У будучыні, калі будзе ўведзеная сістэма аплаты праезду за адлегласць, прыкладаць білет давядзецца і на выхадзе.

24
Гота 81-82 / Адказаць
13.09.2018 / 14:14
Сделать билет приобретаемый у водителя дороже на 30%
2
купрум / Адказаць
13.09.2018 / 14:15
навошта блытаць людзей калі прыкладаць там нешта да валідатару ў будучыні. што зменіцца  зараз акрамя ўваходу праз пярэднія дзверы?
3
Танчык / Адказаць
13.09.2018 / 14:21
Бязглудзіца. Кіроўца павінен рухацца своечасова. Штосьці не бачна, каб кіроўца стаяў і прадаваў талончыкі хаця б 5 пасажырам - гэта ж колькі часу страціш. Часцей за ўсе 1-2, а іншыя набываюць на наступным прыпынку. А кантралеры як не ўмелі працаваць, так дасюль і не навучыліся - толькі аблавы могуць рабіць. І як у час пік усе зойдуць у пярэднюю дзверы?
"Довады, што пасажыр проста не паспеў прайсці да кабіны, каб купіць білет, не будуць прынятыя як апраўдальныя." 

Хто ж пасля гэтага будзе паважаць кантралераў? 
https://nn.by/?c=ar&i=215882
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру