Фільм маладога беларускага рэжысёра Кірыла Нонга «Работнік года» працягвае збіраць ураджай прэстыжных кінаўзнагарод. Пасля Гран-пры фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm-2017 гэтая праца была ўганаравана прызам журы «Зала славы» і перамогай у намінацыі Smart Fiction фестывалю SmartPhilm у Вашынгтоне (ЗША). 

«Работнік года» — кароткаметражны фільм, які распавядае пра свет, у якім робаты паступова выцясняюць людзей. Журы фестывалю SmartPhilm-2018 прызнала яго найлепшым у катэгорыі фантастычных фільмаў (дарэчы, у фінале намінацыі «Работніку года» склалі канкурэнцыю яшчэ 14 работ), а таксама ўдастоены галоўнай узнагароды — прыза журы «Зала славы».

Адметнай рысай фестывалю SmartPhilm з'яўляецца тое, што ўсе фільмы-ўдзельнікі знятыя выключна на смартфоны або іншыя мабільныя дэвайсы. Такім чынам арганізатары імкнуцца зраўняць у тэхнічных адносінах шанцы аўтараў-пачаткоўцаў і прафесійных рэжысёраў, ацэньваючы ў першую чаргу крэатыўнасць і творчы падыход.

Аўтар фільма «Работнік года» — беларускі рэжысёр, выпускнік Нью-Ёркскай кінаакадэміі (New York Film Academy) Кірыл Нонг. Галоўныя ролі выканалі акцёр з Санкт-Пецярбурга Канстанцін Фісенка і заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Кашпераў. Фільм «Работнік года» ўжо дамогся поспеху на радзіме, атрымаўшы Гран-пры фестывалю velcom Smartfilm — 2017, пасля чаго паўтарыў свой поспех за акіянам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0