13.09.2018 / 14:58

Прэзідэнт Узбекістана падарыў Лукашэнку зборнік вершаў Якуба Коласа ФОТАФАКТ 14

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам уручыў кіраўніку беларускай дзяржавы першы асобнік зборніка вершаў Якуба Коласа, перакладзены на узбекскую.

Кніга ва Узбекістане была выпушчаная зусім нядаўна. У зборнік, які назвалі «Родныя песні», увайшлі вядомыя творы беларускага паэта.

«Ён апяваў падабенства нашых народаў, пісаў пра прыроду Узбекістана, рысы ўзбекскага народа», - адзначыў Шаўкат Мірзіееў. У Ташкенце Колас нейкі час жыў ва эвакуацыі.

Паводле яго слоў, Якуба Коласа ва Узбекістане вельмі любяць. Пасля адкрыцця яго бюста ў Ташкенце вялікая колькасць гараджан наведалі гэтае месца і ўсклалі кветкі.

0
МатрУна / Адказаць
13.09.2018 / 15:02
более чем уверена - читать он это НЕ будет . Он , мне кажется , классику не читал и не читает . И читать не будет . И это видно по его речам .
1
Pi(.) / Адказаць
13.09.2018 / 15:06
A вершау Васiля Быкава у яго не было?
0
Госць / Адказаць
13.09.2018 / 15:07
Добры падарунак.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру