13.09.2018 / 15:16

Стоп-дыскрымінацыя: на міжнародных аўтобусах дазволілі пісаць маршрут па-беларуску 19

Фота domovita.by

Уступілі ў сілу новыя Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў.

У ранейшай рэдакцыі дакумента існаваў такі пункт:

«Інфармацыя на ўказальніках маршруту аўтобусаў, якія выкарыстоўваюцца для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных злучэннях, павінна быць на дзвюх мовах — рускай і мове дзяржавы пункту маршруту».

Іншымі словамі, раней на аўтобусе павінна было дублявацца па-руску і па-нямецку «Минск — Мюнхен» і «Minsk — München».

Цяпер жа патрабаванні да моваў зніклі. Перавозчыкі могуць пісаць інфармацыю па-беларуску ці на любой іншай мове.

БЮ

0
да расейскай амбасады / Адказаць
13.09.2018 / 15:27
Гэта не шутка, маршрут па беларуску.
1
Valer / Адказаць
13.09.2018 / 16:10
Дзякуй вам, дзядзечкі, што дазволілі ў сваёй хаце на лаву сесьці!
35
Когда утихомирят дурью мающихся и знающих русский язы / Адказаць
13.09.2018 / 16:20
Если большинство граждан получили образование на русском языке в школе. а в вузе абсолютно все, то для кого хотят писать маршрут да ещё могут писать на каком угодно языке? 
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру