13.09.2018 / 15:35

Вялікабрытанія адрэагавала на інтэрв'ю падазраваных у атручванні Скрыпалёў 19

Улады Вялікабрытаніі азнаёміліся з інтэрв'ю падазраваных у атручванні былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы. У Форын-офісе словы Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава назвалі хлуслівым, яны скажаюць інфармацыю.

«Урад Вялікабрытаніі ўпэўнены, што гэтыя людзі [Пятроў і Башыраў] — агенты расійскай вайсковай разведкі — ГРУ, якія выкарыстоўвалі нелегальную таксічную хімічную зброю на вуліцах нашай краіны», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным рэпарцёрам LBC Breaking.

Адзначаецца таксама, што брытанскі бок неаднаразова патрабаваў у Масквы даць справаздачу аб тым, што адбылося ў Солсберы ў сакавіку гэтага года. «Сёння, як мы бачылі, яны адказалі наўмысным скажэннем і хлуснёй», — заявілі ў Фарын-офісе.

Падазраваныя ў атручванні Скрыпалёў: Мы ехалі ў Солсберы, каб наведаць сабор — эпічнае ВІДЭА 

2
Ровно 3,414213, не более / Адказаць
13.09.2018 / 15:42
Это интервью - для внутрипаРашного употребления, а не для умных людей.
Щаз англичане выложат ещё пару фактиков и начнётся новая волна фантазий и вранья расеянской гэбухи.
59
Tomas / Адказаць
13.09.2018 / 16:03
Уверены? Так вы пол года ни единого доказательства не предоставили, только тявканье из под дивана. Я лично точно уверен что сторона обвинения состоит сплошь из пациентов дурки, как и наши змагары.
0
Павел Ас / Адказаць
13.09.2018 / 16:20
Вось што мы ўбачылі ў інтэрвью? Дзух актораў без міналага і сучаснага. Дзе яны жылі, дзе нарадзіліся, дзе навучаліся? А ведаць гэтага нельга бо яны педзікі і таму нельга леўці ў іх асабістае жыццё :) Да і тавалі яны інтэрвью САМАЙ ПРАДАЖНАЙ РАСЕЙСКАЙ СМІ :)
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру