13.09.2018 / 16:16

Паклонскую, якая была супраць павышэння пенсійнага ўзросту, пазбавілі пасады ў Дзяржаўнай думе 12

Былы «пракурор Крыму», дэпутат Дзярждумы Расіі Наталля Паклонская страціла пасаду кіраўніка камісіі па кантролі за звесткамі аб даходах дэпутатаў.

Фота: Wikimedia Commons.

Пра скасаванне камісіі па даходах, якую ўзначальвала Паклонская, у чацвер паведаміла журналістам старшыня камітэта Дзярждумы па рэгламенце Вольга Савасцьянава.

Ці звязана гэта з галасаваннем Паклонскай супраць пенсійнай рэформы, яна не сказала.

Дзярждума Расіі прыняла ў першым чытанні законапраект аб павышэнні пенсіённага ўзросту 19 ліпеня. «За» прагаласавалі толькі дэпутаты «Адзінай Расіі» (328 чалавек). Адзіным членам фракцыі адзінаросаў, хто прагаласаваў супраць, была Паклонская.

1
кронан / Адказаць
13.09.2018 / 16:19
Яна кнопкі пераблытала

0
Справедливый / Адказаць
13.09.2018 / 16:26
А комиссия по расходам депутатов есть? В ней работы был бы непочатый край:)
3
Павел Ас / Адказаць
13.09.2018 / 16:27
Нармальная цётка раней была, прынцыповая, чэсная, прывабная. Дык звязалась ж нейкім лайном, можа ўжо і празрэла але ПОЗНА, назаўжы за ёй застанецца клеймо ЗДРАДНІКА.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру