У пятніцу, 14 лістапада Насту Чэрнік-Рымашэўскую, жонку Віталя Рымашэўскага, сустаршыні аргкамітэту па стварэньні БХД выклікалі ў КДБ для дачы паказаньняў.

Каля восьмай гадзіны вечара супрацоўнікі КДБ патэлефанавалі дадому сям’і Рымашэўскіх і настойвалі на візіце жонкі сустаршыні у КДБ. Па словах Насты Чэрнік-Рымашэўскай, ёй не хацелі казаць, зь якой нагоды яе выклікаюць, але пасьля паведамілі, што, магчыма, па справе 3-4 ліпеня. Пасьля таго, як Наста адмовілася прыйсьці ў КДБ, ёй прапанавалі іншы варыянт: супрацоўнікі могуць самі прыехаць за паказаньнямі да яе дадому ў гэты ж вечар. Зразумела, ад гэтага Наста таксама адмовілася.

Такія неадэкватныя паводзіны супрацоўнікаў КДБ моцна абурылі сям’ю Рымашэўскіх. Сама Наста гэтыя выклікі зьвязвае з працай яе мужа – кіраўніцтвам аргкамітэтам па стварэньні БХД і, верагодна, з тым, што Віталь Рымашэўскі – магчымая кандыдатура ад БХД на чакаемых прэзідэнцкіх выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?