Вядомая кампанія па продажы моднай мэблі і аксесуараў мае намер адкрыць першы ва Украіне магазін у наступным годзе.
У сераду, 12 верасня афіцыйна было абвешчана аб тым, што адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў і прадаўцоў тавараў для дома — Ikea — заходзіць ва Украіну.
Як паведамілі ў кампаніі, першы афіцыйны магазін Ikea адкрыецца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Ocean Mall у Кіеве ў наступным годзе.
Пасля адкрыцця Ikea ва Украіне Беларусь застанецца адной з нешматлікіх еўрапейскіх краін, дзе няма крам гэтай папулярнай шведскай кампаніі (разам з Малдовай, Эстоніяй і некалькімі балканскімі краінамі).
Крамы Ikea у Еўропе. Сіні колер — краіны, дзе ёсць крамы Ikea. Жоўты колер — краіны, дзе крамы Ikea хутка з'явяцца.
0
0
0
0
0
0