Сёння ў Гродне з'явіліся незвычайныя «cметніцы-джэнтльмены». Яны на пяці мовах дзякуюць мінакам за чысціню на вуліцах горада. Не паспелі гродзенцы нарадавацца падарунку ў цэнтры Гродна ад смеццеперапрацоўчага завода, як заўважылі недарэчную памылку ў слове «дзякуй» на англійскай мове. У англійскім слове «дзякуй» была дапушчана памылка. Замест «Thanks» напісалі «Thеnks», піша Hrodna.life.
Фота: Hrodna.life.