13.09.2018 / 20:06

126 кілаграм рыбы спрабаваў вынесці на сабе жыхар Асіповіцкага раёна 2

Жыхар Асіповіцкага раёна можа атрымаць да 3 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж карпа з рыбгасу.

У інтэрнэце жыхар Асіповіцкага раёна прапаноўваў сажалкавую рыбу. Натуральна, разважылі прыродаахоўнікі, такія аб'ёмы на вуду не налавіць. Без праблем вылічылі аўтара аб'явы і пачалі сачыць за ім. Днём 27-гадовы мясцовы жыхар выставіў некалькі рыбалоўных сетак на сажалцы рыбгасу «Свіслач». Вылаўленага карпа ў мяшках выносіў за тэрыторыю рыбгаса і хаваў у лесе. Так малады чалавек за пару гадзін зрабіў некалькі рэйсаў і каля 6 гадзін вечара быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі.

Улоў склаў больш за 126 кг, таму на месца затрымання выклікалі следча-аператыўную групу РАУС, тлумачыць намеснік начальніка Магілёўскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Радкевіч. Парушальнік адразу ж быў узяты пад варту, цяпер вырашаецца пытанне аб крымінальнай справе.

Максімальнае пакаранне — да 3-х гадоў пазбаўлення волі.

0
ВЛ / Адказаць
14.09.2018 / 10:52
Т.е. они не сразу пресекли противоправное действие а подождали до вечера! Гениально, зачем пресекать покушение, можно подождать, пока убьют и судить за убийство? Гениально!!!)))
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
14.09.2018 / 14:00
пагаджуся з "ВЛ", вельмі паказальна. што "праваахраніцялі" сядзелі і чакалі, каб парушальнік паболей нацягаў, каб артыкул "цяжэйшы" быў.
Але ж, шаноўныя рэдактары! Няма на вас "студэнтаў філфаку БГУ" - хто ж так піша загаловак? я прачытаў і жахнуўся - 126(!) кілаграмаў спрабаваў вынесьці... Нічога сабе , думаю, Бібон, побач зь ім ніякавата сябе пачуваюць Тараненка, Жабацінскі і нават Харанека...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру