13.09.2018 / 21:06

У Мінску міліцыянеры не далі 29-гадовай аспірантцы скончыць жыццё самагубствам праз нешчаслівае каханне 13

Міліцыянты прадухілілі спробу самагубства 29-гадовай жанчыны-аспіранткі, паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.

У міліцыю звярнулася жанчына, якая паведаміла, што ў доме непадалёк дзяўчына збіраецца скончыць жыццё самагубствам — яна сядзела на балконе восьмага паверха, звесіўшы ногі.

На месца прыбылі 2 міліцыянеры. Адзін пад выглядам мінака стаў размаўляць з жанчынай, а другі накіраваўся ў кватэру.

Пакуль ішла гутарка, падаспелі выратавальнікі і «хуткая».

Маці 29-гадовай дзяўчыны паведаміла праваахоўнікам, што дачка вырашыла звесці рахункі з жыццём з-за нешчаслівага кахання. Міліцыянер разам з маці прайшоў у пакой, дзе знаходзілася дзяўчына, каб працягнуць гутарку.

У нейкі момант стала зразумела, што ўгаварыць яе не атрымаецца — міліцыянер падбег да яе як раз у той момант, калі яна адштурхнулася рукамі, і паспеў схапіць за талію, тым самым прадухіліць падзенне з вышыні.

16
Гопник / Адказаць
13.09.2018 / 21:19
Позже окажется, что не 8 этаж, а первый
8
И / Адказаць
13.09.2018 / 21:34
Столько самоубийств, просто ужас. Возможно, один из негативных факторов , это постоянное летнее время.
6
Вiталь А. / Адказаць
13.09.2018 / 22:25
Дурніца, што тут яшчэ можна сказаць. 
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру