13.09.2018 / 22:27

Хлопчык праткнуў галаву шампурам наскрозь і выжыў ФОТА 5

У ЗША 10-гадовы хлопчык упаў галавой на шампур і перажыў аперацыю па яго выцягванні з мозга, паведамляе BBC.

Фота: CBS.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Харысанвіль, штат Місуры. Ксав'ер Канінгам (Xavier Cunningham) гуляў у доміку на дрэве, калі на яго напалі восы. Уцякаючы ад іх, ён паслізнуўся і ўпаў галавой на шампур даўжынёй 30 сантыметраў, які быў уваткнуты ў зямлю. Ён уваткнуўся ў чэрап дзіцяці каля носа на 15 сантыметраў і выйшаў з боку патыліцы. Пасля гэтага хлопчык змог падняцца і дайсці да хаты.

Маці адвезла дзіця ў мясцовую бальніцу. Адтуль яго даставілі ў клініку штата Канзас, а потым і ва ўніверсітэцкую бальніцу з-за высокай складанасці аперацыі. Лекары зрабілі дзіцяці рэнтген і выявілі, што шампур неверагодным чынам не закрануў вочы, мазгавы ствол, спінны мозг і крывяносныя сасуды.

Фота: CBS.

Коджы Эберсол (Koji Ebersole), кіраўнік дэпартамента эндаваскулярнай хірургіі Канзаскага ўніверсітэта, заявіў, што выпадак Канінгама ўнікальны: «Нельга нават уявіць сабе лепшага зыходу. Шанец на тое, што шампур уваткнецца ў галаву на 15 сантыметраў і не закране нічога з жыццёва важных органаў, — адзін на мільён». Больш за ўсё, па яго словах, лекары хваляваліся, як не пашкодзіць сасуд на шыі вострымі гранямі шампура.

Ён назваў вылячэнне «чароўным» і адзначыў, што звычайна ў такіх сітуацыях не выжываюць. Канінгам ідзе на папраўку, аднак, магчыма, у яго могуць узнікнуць праблемы з голасам.

2
Iван Жахлiаы / Адказаць
13.09.2018 / 23:32
Восьми гэта цуд!
6
Казік / Адказаць
14.09.2018 / 00:29
А каб радня ўтыркнула ў зямлю тры ці чатыры шампуры??..

Пакуль не позна іх трэба правяраць на дэбілізм..
0
Уладзіслаў / Адказаць
14.09.2018 / 10:25
Як можна ўваткнуць шампур вастрыем у верх???
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру