13.09.2018 / 23:19

Грамадзяніна Турцыі прысудзілі да 17 гадоў турмы за забойства бежанкі з Бангладэш у Віцебску 6

Віцебскі абласны суд прысудзіў грамадзяніна Турцыі да 17 гадоў турмы за жорсткае забойства жанчыны з Бангладэш.

Забойства адбылося 6 лютага ў блоку пункта часовага пасялення бежанцаў у Віцебску. Абвінавачаны ўдарыў жанчыну не менш за 15 разоў, пасля чаго рукамі і шалікам задушыў яе. Жанчына памерла на месцы.

Затым абвінавачваны незаконна трапіў у жылы пакой пацярпелай, скраў яе грошы і рэчы на суму 467 рублёў. Труп пацярпелай ён перамясціў праз акно на вуліцу, а затым схаваў яго ў водапрапускной трубе. Там яго і знайшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Абвінавачаны вінаватым сябе не прызнаў.

Яму прызначылі 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамляе vitebsk.biz, абвінавачаны — бацька траіх малалетніх дзяцей. Мужчына мае 2 класы адукацыі, на радзіме працаваў пастухом. На судзе ён распавёў, што прадаў жывёлу і прыехаў у Беларусь, каб транзітам адправіцца ў Еўропу.

Памерлая жанчына і грамадзянін Турцыі былі суседзямі ў пункце часовага пасялення бежанцаў.

1
Iван Жахлiаы / Адказаць
13.09.2018 / 23:28
А чего не вышку?
0
0 / Адказаць
14.09.2018 / 07:41
З Турцыі праз Беларусь у Еўропу?
0
аш / Адказаць
14.09.2018 / 07:50
17 лет получил вид на жительство, правда на 20 м2 и с 20 соседями...тут люди годами обегают все кабинеты, справки собирают, платят пошлину и конце получают отказ...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру