Сайт «Материк», звязаны з дэпутатам расійскай Дзярждумы Канстанцінам Затуліным, паведаміў, што ў Мінску прайшла вечарына памяці забітага кіраўніка «ДНР» Аляксандра Захарчанкі.

У якім месцы адбылася вечарына памяці і колькі людзей на ёй прысутнічала не паведамляецца. Аднак адзначаецца, што на мерапрыемстве быў прадстаўнік «Інстытута краін СНД» (расійскага аналітычнага цэнтра, звязанага з расійскімі ўладамі) у Беларусі Мікалай Сяргееў, старшыня «Рэспубліканскага савета Руху за дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць» Валер Драко і сакратар «Каардынацыйнага савета лева-патрыятычных арганізацый Беларусі «Адзінства»» Сіманоўскі.

Па выніках вечарыны памяці ўдзельнікі звярнуліся да Пуціна і Лукашэнкі з просьбай прызнаць незалежнасць «ДНР» і «ЛНР» і прыняць іх у склад «саюзнай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?