14.09.2018 / 06:24

Шакуцін падабраў яшчэ аднаго звольненага топ-чыноўніка  8

Экс-міністар лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч стаў намесьнікам генэральнага дырэктара па вытворчасьці і якасьці холдынгу «Амкадор», піша Радыё Свабода.

У прэс-службе холдынгу карэспандэнту Свабоды сказалі, што Амельяновіч заняў гэтую пасаду «зусім нядаўна» і яго зьяўленьне ў «Амкадоры» «зусім лягічнае».

«Сувязь яго з «Амкадорам» лягічная і вельмі прамая. Мы зь Міністэрствам лясной гаспадаркі заўсёды працавалі ў цесным кантакце. А калі Амельяновіч займаў пасаду міністра, была створана сумесная рабочая група «Амкадора» і міністэрства, бо ў лясных гаспадарках таксама працуе наша тэхніка», — сказаў прэс-сакратар Аляксандар Маліноўскі.

Амельяновіча звольнілі за правал у барацьбе з карупцыяй

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка звольніў Міхаіла Амельяновіча з пасады міністра лясной гаспадаркі яшчэ 15 лютага за «непрыняцьце дзейсных захадаў у барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэньнямі ў падведамасных арганізацыях». Ад таго часу пра лёс Міхаіла Амельяновіча нічога не было вядома.

***

Міхаіл Амельяновіч — далёка не першы топ-чыноўнік, які пасля адстаўкі з дзяржаўнай службы ўладкаваўся ў бізнэс-структурах Аляксандра Шакуціна.

У прыватнасці, першым намеснікам генеральнага дырэктара «Амкадора» станавіўся Сяргей Ткачоў, экс-памочнік Аляксандра Лукашэнкі. Былая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч узначаліла турыстычную кампанію «Шантэр».

У структурах Шакуціна працавалі былы кіраўнік БРСМ Аляксандр Нахаенка, былы віцэ-мэр Мінска Сяргей Радаман, былы генеральны дырэктар МАЗа Мікалай Касцень, былы міністр транспарта Іван Шчэрба.

1
Гопник / Адказаць
14.09.2018 / 07:18
За заслуги по закупке амкадоровского хлама в лесхозы. Простите, но на амкадоровской технике работать на лесозаготовке ущербно, только гослесхозы работают, а частника не заставишь. Частники лучше б/у технику с Европы пригонят
0
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
14.09.2018 / 08:41
Маладзец какой! А как устроился? Пазванил па объяуленьню у газеце "Мая рэклама"?
1
сік / Адказаць
14.09.2018 / 10:36
Лесанарыхтоўная тэхніка "Амкадора" нізкай якасці і цяпер нішчыць лес. Прыкормлены міністр атрымаў ад Шакуціна пасадовую падзяку за былое супрацоўніцтва.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру