У амерыканскім штаце Масачусэтс з-за ўцечкі газу ў 35 дамах прагрымелі выбухі і пачаліся пажары. Пра гэта паведамляе NBC News.

Прычынай уцечкі стаў павышаны ціск у газаправодзе ў гарадах Лоўрэнс, Андовер і Паўночны Андовер. На піку надзвычайнага здарэння пажарным прыйшлося адначасова тушыць 18 узгаранняў.

Як мінімум адзін чалавек загінуў — на яго аўтамабіль ўпала труба коміна з дома. 10 чалавек звярнуліся да дактароў з атручэннем прадуктамі гарэння і траўмамі.

Улады заклікалі жыхароў выконваць указанні аб эвакуацыі і прыпыніць выкарыстанне газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0