У Польшчы пачалі зьбіраць сродкі на лячэньне Генка Лёскі. У траўні ў музыкі здарыўся масіўны інсульт. Чацьвёрты месяц ён знаходзіцца ў Белаазёрску, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на выданне Dziennik.

Генэк Лёска (Генадзь Лоска) — вядомы польскі рок- і блюз-выканаўца беларускага паходжаньня. Ён стаў вядомым пасьля перамогі ў музычным шоў X-Factor у 2011 годзе. Выдаў тры альбомы. Ягоны другі дыск Hazardzista атрымаў званне залатога.

У траўні ён прыехаў у Беларусь, каб наведаць маму ў Белаазёрску. 5 траўня ў яго здарыўся інсульт.

Ад таго часу Лоска у коме. Яго даглядаюць сваякі ў Белаазёрску. Кормяць яго праз зонд, а дыхае дзякуючы трахеятаміі. Паводле польскай газэты, ён чуе, рэагуе на дотыкі, словы, інфармацыю, прысутнасьць блізкіх.

Лоску хочуць забраць у Польшчу, але лекары пакуль не далі яснага адказу, калі гэта можа адбыцца. Польскі музычны фонд пачаў зьбіраць грошы на апеку над музыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0