14.09.2018 / 11:43

У Барысаве шукалі 11-гадовага хлопчыка 1

Родныя і міліцыя амаль суткі шукаюць у Барысаве 11-гадовага Станіслава Зарубіцкага. 13 жніўня ён выйшаў са школы і адправіўся ў гурток, але там не з'явіўся. Пра гэта паведамляе пошукавы атрад «Анёл». У чацвер, прыкладна ў 17.00, хлопчык выйшаў са школы № 9 па вуліцы 3-га Інтэрнацыяналу ў Барысаве.

Адтуль ён павінен быў адправіцца ў Стара-Барысаўскую дзіцячую школу мастацтваў, але там не з'явіўся. Установа размешчана па вуліцы Леніна, 32 у аграгарадку Стара-Барысаў (Барысаўскі раён).

У пятніцу стала вядома, што хлопчык знайшоўся.

0
Беластоцкi / Адказаць
14.09.2018 / 16:30
Калi будзе iнфа па знiкшаму хлопчыку з Белавежскай пушчы, хутка год, як нi cлуху нi духу , пра знiкшае у мiрны час беларускае дзiця . I cмi не трубяць у шафары . Дзiуна усё гэта .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру