14.09.2018 / 12:04

Урад пакуль не плануе павышаць пенсійны ўзрост 4

Урад Беларусі не разглядае пытанне аб далейшым павышэнні пенсійнага ўзросту, заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын, піша Радыё Свабода.

«У цяперашні час сітуацыя складваецца такім чынам, што з кожным годам колькасць людзей пенсійнага ўзросту на аднаго працоўнага павялічваецца. Разам з тым урад не разглядае пытанне павышэння пенсійнага ўзросту», — сказаў Турчын падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць.

«Што тычыцца ўзроўню пенсій, дык у гэтым годзе неаднаразова павышалі іх памеры. Плануем захоўваць сярэдні памер працоўных пенсій на ўзроўні 40% ад сярэдняй заработнай платы па краіне», — дадаў Турчын.

Ад 1 студзеня 2017 года прэзідэнцкім указам прадугледжана штогадовае паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту з 60 да 63 гадоў у мужчын і з 55 да 58 гадоў — у жанчын. Таксама плянуецца паступовае павышэнне гранiчнага ўзросту знаходжання на вайсковай службе.

0
Maximus / Адказаць
14.09.2018 / 13:06
Ураду трэба паглядзець,колькi з нас дацягне да сучаснай пенсii. Баронь Бог застацца без халуеу.
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
14.09.2018 / 13:41
Менавіта "пакуль не плануе і не разглядае..." Дый што там урад?
доўга там лучэзарнаму падпісаць паперку-указіўку
0
Чингачгук / Адказаць
14.09.2018 / 14:17
Повышение пенсионного возраста - несусветно глупая затея. Что в Беларуси, что в России. Зачем правительству надо было светиться с этой идеей, если гораздо эффективнее двигаться в обратную сторону - снижать продолжительность жизни людей до обычного пенсионного возраста! И не надо никаких скандальных указов! Тем более, что и в Беларуси и в России правители уже много лет неустанно трудятся над этой задачей. И у них отлично получается! 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру