Біятланістка зборнай Беларусі Дар'я Юркевіч у хуткім часе выйдзе замуж. Пра гэта паведаміла яе сяброўка па камандзе Дынара Алімбекава ў сваім інстаграме: «Выдаём нашу прыгажуню Дар'ю Юркевіч замуж. Дзявочнік. Дзяўчынкі са зброяй».
Цікава, што на адной з фатаграфій Алімбекава з таблічкай, на якой напісана «Я наступная». Нагадаем, раней замуж выйшла яшчэ адна беларуская зборніца — Ірына Крыўко, якая таксама прысутнічала на дзявочніку.