Сямейная драма адбылася ў вёсцы Галашоўка Талачынскага раёна 12 верасня. Як паведамляе прэс-служба міліцыі, у гэты дзень быў знойдзены труп пенсіянера ў яго хаце са слядамі збіцця.
Паводле папярэдняй інфармацыі, за чатыры дні да гэтага, 8 верасня, пажылога мужчыну збіла ў сварцы яго 27-гадовая ўнучка, жыхарка Оршы.