14.09.2018 / 13:12

Здарэнне на Гомельскім радыёзаводзе: рука рабочага трапіла ў пільны станок, яму адарвала некалькі пальцаў 1

Мужчына распілоўваў металічны вугал і, па ўсёй бачнасці, быў пры гэтым не вельмі ўважлівы, пішуць Моцныя навіны.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 13 верасня каля 11.00. Рэзчык металу атрымаў траўму на працоўным месцы - яго рука трапіла ў пільны станок. У выніку ён пазбавіўся фаланг трох пальцаў на левай руцэ.

Мужчыну даставілі ў бальніцу, аднак пасля аказання дапамогі адпусцілі дадому, шпіталізацыя не спатрэбілася.

0
mmm / Адказаць
15.09.2018 / 08:59
Можа ўсё ж такі станок пілавальны а не пільны?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру