14.09.2018 / 13:24

Карупцыянер-пракурор Архіпаў знайшоў новае месца працы 22

Фота Еўрарадыё

Больш за два гады памілаваны Аляксандр Архіпаў кіраваў калгасам «Пятровічы», а 1 чэрвеня сышоў з працы, напісаўшы заяву аб звальненні. Як даведаўся TUT.BY, былы намеснік генпракурора нядоўга быў без справы — нядаўна ён стаў першым намеснікам генеральнага дырэктара кампаніі БелАсептыка.

— Я працую першым намеснікам генеральнага дырэктара. Працую нядаўна, — пракаментаваў TUT.BY Аляксандр Архіпаў, калі мы датэлефанаваліся ў кампанію БелАсептыка.

1 чэрвеня былы намеснік генпракурора сышоў з калгаса «Пятровічы» Смалявіцкага раёна, якім кіраваў больш за два гады. У інтэрв'ю «Народнай волі» свой сыход ён пракаментаваў так: «Мне проста сказалі, што я свабодны, вось і ўсё. (…) Расталіся па пагадненні бакоў».

Тады ж яшчэ заявіў, што будзе шукаць новую працу, бо «няма залатога запасу, каб ляжаць на печы». І знайшоў.

Як сказана на афіцыйным сайце БелАсептыкі, кампанія вырабляе шырокі спектр прафесійных антысептыкаў, дэзінфікуючых, мыйных сродкаў — для арганізацый аховы здароўя, адукацыі, прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, камунальнай сферы, сельскай гаспадаркі і многіх іншых абласцей жыццядзейнасці чалавека.

Нагадаем, крымінальная справа ў дачыненні да былога намесніка генпракурора распачалі, калі ён дапамог замяць крымінальную справу ў дачыненні да сына бізнэсмэна. П'яны малады чалавек без правоў ехаў на матацыкле, не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго загінула 24-гадовая дзяўчына. Суд над Архіпавым праходзіў у закрытым рэжыме, падрабязнасці справы журналісты так і не даведаліся. Пра справу самога Архіпава стала вядома, калі пра яго распавёў кіраўнік краіны. Вайсковая калегія Вярхоўнага суда прызнала Аляксандра Архіпава вінаватым у атрыманні хабару, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і прысудзіла да шасці гадоў пазбаўлення волі. Прысуд абскарджанню не падлягаў, але праз паўтара года Аляксандр Міхайлавіч выйшаў на волю - ён быў памілаваны.

0
агонiя лукашызма / Адказаць
14.09.2018 / 13:27
Лукашызм.
0
Віктар Малочка / Адказаць
14.09.2018 / 13:30
"Свой своему поневоле брат". (Народная фашистская поговорка). ( фільм Брат 2).
0
Мулла Омар / Адказаць
14.09.2018 / 13:31
Ворон ворону глаз не выклюет.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру