14.09.2018 / 13:44

Яшчэ адзін дадатковы наклад «Нашай гісторыі» з'явіўся ў шапіках і кнігарнях — спіс па гарадах 18

Яшчэ адзін дадатковы наклад «Нашай гісторыі» з'явіўся ў «Саюздруках». Мы адправілі яго ў розныя гарады. Глядзіце спіс, у кіёскі якіх гарадоў паехаў дадатковы тыраж часопіса (спіс кнігарань — ніжэй).

Мінск: розныя шапікі, крамкі і павільёны

Мінская вобласць: Салігорск, Маладзечна, Ждановічы, Бараўляны, Стоўбцы, Валожын, іншыя гарады

Гомельская вобласць: Гомель, Мазыр

Віцебская вобласць: Віцебск, Орша, Полацк, Наваполацк

Брэсцкая вобласць: Брэст, Баранавічы, Столін, Бяроза, Янова, Івацэвічы, Кобрын, Лунінец

Магілёўская вобласць: Магілёў, Бабруйск, Крычаў, Шклоў, Горкі, Глуск, Кіраўск, Клічаў, Касцюковічы, Круглае, Слаўгарад, Чавусы

Гродзенская вобласць: Гродна, Ліда

Але часопіс можа заставацца ў продажы і ў кіёсках іншых гарадоў — там дзе ён яшчэ не прадаўся. Пытайцеся, пакідайце замовы.

З першым нумарам мы не ведалі, дзе які попыт будзе, і, папраўдзе, недаацанілі попыт. Прабачце, калі ў вашым населеным пункце яго не прадаём. Пакідайце заяўку ў «Саюздруку» ці нам, і з наступнага нумара мы яго пачнём адпраўляць. Напрыклад, мы адправілі часопіс у Шаркаўшчыну, бо стуль яго пыталіся, але мы не адпраўлялі ў Шуміліна, бо запыту стуль не было. Мы адправілі дзве дадатковыя порцыі ў Мазыр, але не адпраўлялі ў Лельчыцы і г.д.

Нагадаем, што ў Мінску, Мінскай вобласці і Гродзенскай вобласці першы нумар часопіса можна знайсці таксама на поштах — там, дзе ён яшчэ не прадаўся. А вось спіс кнігарань, якія прадаюць «Нашу гісторыю».

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крама 60 + тут можна замовіць праз kniger.by

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе) + тут можна яго замовіць з дастаўкай праз Halijafy.by

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даумана 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б ІП Дудар Алесь

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by.

Гродна

У Гродне — «Цудоўня» (Кірава, 3).

Брэст

У Брэсце — «Правільная кніга» (на Куйбышава 13, каля рынку) і «Князь Вітаўт» (Савецкая, 55).

Віцебск

У Віцебску — кнігарня «Светач» (Кірава, 10).

Магілёў

Кнігарня «Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48).

Бабруйск

У Бабруйску — кнігарня «Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Пінск

У Пінску — «Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Акрамя таго, часопіс можна купіць у ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступа да папяровай версіі.

Вось асноўныя звесткі пра новы часопіс. Часопіс глянцавы, 100 старонак захапляльнага падарожжа ў суправаджэнні вядучых гісторыкаў сучаснасці.

Цэнтральная тэма першага нумара — Вялікае Княства Літоўскае.

Ёсць біяграфіі: легендарнага партызана Міная Шмырова; «Псіхалогія суперагента» — пра Багдана Сташынскага, які забіў Бандэру, а пасля раскаяўся.

Таксама ў нумары: гістарычныя анекдоты, рэцэпты ад Міхлі Сінаеўны, комікс для дзяцей.

Такога выдання па-беларуску яшчэ не бывала. Вось змест нумара:

Хто аўтары?

Сярод аўтараў — 4 дактары і 8 кандыдатаў навук. Гэта гісторыкі і журналісты розных пакаленняў.

Чаму ў сталічных кнігарнях быў і знік?

Таму што попыт аказаўся нечакана вялікі, і першы наклад распаўсюднікі імгненна разабралі. Мы ўжо тры разы дадрукоўвалі наклад.

Ці можна падпісацца?

Так, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Мы будзем пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Якія першыя водгукі людзей?

Глеб Лабадзенка, стваральнік «Мовананова»:

Алесь Кудрыцкі, журналіст:

Андрэй Янушкевіч, гісторык і выдавец:

У інстаграме:

У твітары:

Што трэба ад грамадства, каб дапамагчы выхаду?

Купляйце, падпісвайцеся, раскажыце сябрам і калегам.

Калі вы ўласнік бізнэсу, размяшчайце ў часопісе рэкламу (nn@nn.by).

Калі вы педагог ці сябар бацькоўскага камітэта, то гэты часопіс — ідэальны прыз і падарунак школьнікам.

Калі вы настаўнік гісторыі, выкарыстоўвайце яго на занятках.

Калі вы дырэктар, кладзіце часопіс у зале чакання для кліентаў.

Калі вы ініцыятыўны чалавек, адкрывайце ў сябе ў горадзе продаж культурнай прадукцыі, стварайце клубы. 

А таксама пішыце ў наш часопіс. Нават калі вы не гісторык, пішыце пра гісторыю сваёй малой радзімы. Наш мэйл history@nn.by.

Што пішацца ў рэдакцыйным звароце

«Беларуская гісторыя — вельмі багатая і насычаная, але працяглы час яна не мела магчымасці выйсці з цяні гісторыі суседніх народаў. Палітычная падпарадкаванасць беларускай нацыі цягнула за сабой і падпарадкаванасць культурную. Гэта суправаджалася, сярод іншага, навязваннем беларусам каланіяльнага погляду на ўласную гісторыю — як на нешта другаснае, падпарадкаванае, правінцыйнае, а таму малацікавае. Доўгі час існавала нават непасрэдная ці ўскосная забарона на вывучэнне пэўных тэмаў, разгляд якіх мог паставіць пад сумнеў тыя ці іншыя ідэалагічныя тэзісы. На такім ідэйным падмурку ўзгадаваліся многія пакаленні беларусаў.

Нацыянальнае адраджэнне прабіла мур і надало новы імпульс беларускім гістарычным даследаванням. Хоць умовы не заўсёды былі спрыяльнымі, за апошнія дзесяцігоддзі беларускім гісторыкам-навукоўцам усё ж такі ўдалося шмат зрабіць для таго, каб сфарміраваць погляд на нацыянальную гісторыю з уласнай перспектывы, не праз чужыя акуляры. Нягледзячы на многія аб’ектыўныя ды суб’ектыўныя перашкоды і супярэчнасці, гэта ўдалося зрабіць супольнымі намаганнямі як дзяржаўных акадэмічных структур, так і незалежных даследчыкаў. Дзеля таго сённяшні ўзровень развіцця айчыннай гістарычнай навукі не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, што было 30 гадоў таму. Беларускім гісторыкам за гэты час удалося звязаць у адно арганічнае цэлае і трывала ўпісаць у нацыянальны кантэкст самыя розныя эпохі, у якіх больш за тысячу гадоў жылі і тварылі гісторыю нашы далёкія і блізкія продкі: перыяды старажытных княстваў, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжанне беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі, савецкі і незалежны перыяды.

Нягледзячы на безумоўныя поспехі, дагэтуль у нас не вырашана базавая праблема — дасягненні беларускай навуковай гістарыяграфіі недастаткова ўплываюць на масавую гістарычную свядомасць беларускага грамадства. Галоўная прычына такога стану — на паверхні. Да сёння ў Беларусі слаба развіта сістэма папулярызацыі нацыянальнай гісторыі. Большасць беларусаў па-ранейшаму лепш арыентуецца ў гісторыі суседзяў, чым у сваёй уласнай. Існуе відавочны разрыў паміж тым, што сёння ведаюць пра гістарычны шлях свайго народа навукоўцы, і тым, што пра яго ведае грамадства. Збольшага чужымі вачамі большасць нашых суайчыннікаў сёння глядзіць і на гісторыю ды сучаснасць іншых народаў свету.

З гэтага і вынікае наша місія — пераадолець разрыў паміж навукай і масавымі ведамі.

Сярод нашых аўтараў — найлепшыя гісторыкі-навукоўцы, а пішуць яны пра розныя эпохі, герояў і ліхадзеяў. Галоўная ж для нас узнагарода — калі дзякуючы нашаму часопісу нашы людзі стануць больш ганарыцца сваёй краінай, сваімі продкамі, сабой і больш упэўнена глядзець у будучыню, абапіраючыся на досвед мінулага».

Што самае галоўнае ў часопісе?

Ён вельмі прыгожы. Такога выдання па-беларуску яшчэ не бывала. Шчыры дзякуй усім тым людзям, якія прыклалі руку да яго з'яўлення.

3
Фіма / Адказаць
14.09.2018 / 13:58
Пытанне? Написано што выходзіць на бел, мове і рус. языку.  Часопіс будзе на дзвух мовах, чы для расійска язычных на расійскай паасобна ?
0
Молодой папа / Адказаць
14.09.2018 / 14:57
А у гомлi не можна знайсцi( Рэд. Гомельскі Саюздрук замаўляў дадаткова 110 асобнікаў, зірніце ў шапіках усё ж.
0
дзядзька / Адказаць
14.09.2018 / 16:50
Тры пытаньні. Які атрымаўся агульны тыраж першага нумару?  Які наклад плануецца на другі нумар? Ці можа быць паменшана цана (калі наклад буйны)? Дзякуй.
Рэд. Наклад нумара 1 - 7000, наклад нумара 2 будзе 10500. Дзякуючы гэтаму цана будзе заставацца нізкай, як і на першы нумар. Рэкамендаваная цана - 5,50.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру