14.09.2018 / 13:45

Еўрапейскія дэпутаты хочуць міжнароднай забароны «робатаў-забойцаў» 1

Еўрапейскі парламент заклікаў да міжнароднай забароны смяротнай аўтаномнай зброі, вядомай як «робаты-забойцы», паведамляе Euobserver.

Заклік, які не прадугледжвае ніякіх юрыдычных абавязацельстваў, прыняты ў сераду.

У ім гаворыцца, што 28 краін-сяброў ЕС павінны выпрацаваць агульную пазіцыю па аўтаномнай зброі да лістапада і «гаварыць на адпаведных форумах адным голасам».

Мэры Уэрхем, каардынатар кампаніі па спыненні робатаў-забойцаў, заявіла, што Расія, ЗША, Паўднёвая Карэя, Ізраіль і Аўстралія з'яўляюцца асноўнымі краінамі, якія выступаюць супраць абмеркавання забароны.

Арміі і вытворцы зброі па ўсім свеце тэстуюць робатаў-забойцаў, якія неўзабаве могуць перасягнуць існуючыя ваенныя тэхналогіі ўсяго за невялікую частку цяперашняга кошту.

0
Guinness / Адказаць
17.09.2018 / 20:53
лепей рабаты-забойцы, чым людзі.

яны хоць ня будуць апраўдваць свае дзеянні хлусьнёй - 
"мне далі прыказ"
"за майго бога я заб'ю"
"гэта наша гістарычная місія" і г.д.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру