Аляксандар Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага саюзу журналістаў з 50‑годзьдзем стварэньеня іхняга грамадзкага аб’яднаньня.

«Не сакрэт, што журналістыка можа выступаць як стваральным, так і дэструктыўным фактарам у працэсе фармаваньня грамадзкай думкі.

На жаль, сёньня ня ўсе сродкі масавай інфармацыі працуюць у інтарэсах дабрабыту народу і ўмацаваньня маладой сувэрэннай дзяржавы.
Таму так важная канструктыўная пазыцыя Саюзу журналістаў, яго актыўная роля ў жыцьці краіны», — адзначыў у віншаваньні Лукашэнка.

Ён падкрэсьліў, што інфармацыйная прастора не павінна быць арэнай распальваньня сацыяльнай і міжнацыянальнай варажнечы, тыражаваньня зла і амаральнасьці.

«У гэтым неспакойным вельмі важна даносіць да людзей узважаную і дакладную інфармацыю, усведамляючы ўсю ступень адказнасьці за кожнае друкаванае ці эфірнае слова», адзначыў Лукашэнка.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0