14.09.2018 / 14:16

Дацэнт МГІМО: Манаграфія з прагнозам для Беларусі — выпадковасць. Яна не адлюстроўвае нашага пункту гледжання 18

Манаграфія з правакацыйным прагнозам для Беларусі не адлюстроўвае пункту гледжання МГІМО. Пра гэта карэспандэнту БелТА заявіў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МГІМО Кірыл Коктыш.

Раней МГІМО выдаў манаграфію «Свет ў ХХІ ст.: прагноз развіцця міжнароднага становішча па краінах і рэгіёнах». У ёй быў раздзел, прысвечаны развіццю Беларусі да 2050 года. У ім аўтары разважаюць пра перспектывы змены ўлады ў краіне і магчымасці «крымскага сцэнарыя» для яе.

«Гэты раздзел абсалютна не адлюстроўвае пункт гледжання МГІМО. Прынята рашэнне больш не працаваць з аўтарам. Тэкст зняты з сайта, наклад спынены з-за гэтых двух старонак прагнозу. Больш за тое, адпраўленыя лісты беларускаму кіраўніцтву, у якіх тлумачыцца, што гэтая публікацыя — некантраляваная выпадковасць», — падкрэсліў Кірыл Коктыш.

Чытайце таксама: Аналітыка ад МГІМО: Неабходныя крымскі сцэнар для Беларусі і найхутчэйшая замена Лукашэнкі

1
беларус / Адказаць
14.09.2018 / 14:29
Дзякуй НН, без публiычнага абурэння нiчога б не было.
56
Вікент Жымойтавіч Цвердазуб / Адказаць
14.09.2018 / 14:31
Усё правільна адказаў: брэдні аднаго чалавека не распаўсюджваюцца на установу. 

Гэта тое ж самае, калі Дашкевіч збівае дошкі ў крыжы і візжыць як рэзаны, калі яго ў чарговы раз забіраюць - то гэта не значыць, што ўсе паны апазіцыянты такія. 
2
Палыч / Адказаць
14.09.2018 / 14:36
У пераклазде з дыпламатычнай мовы на звычайную: "Мы паставілі на гэтай працы грыф "САКРЭТНА""...
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру