14.09.2018 / 16:24

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які паказваў у грамадскім транспарце геніталіі ФОТА 23

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Мінска шукаюць мужчыну за хуліганскія дзеянні (дэманстрацыя палавых органаў) у грамадскіх месцах Мінска, у тым ліку ў грамадскім транспарце. Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва.

На выгляд мужчыну 25-28 гадоў, рост 175-180 см, хударлявага целаскладу. Быў апрануты ў куртку чорнага колеру, чорную майку з надпісам белага колеру, сінія джынсы, сумку чорнага колеру праз плячо, цёмны абутак спартыўнага тыпу.

Пры наяўнасці якой-небудзь інфармацыі просьба звяртацца ў Ленінскае РУУС асабіста альбо па тэлефонах (029) 669-49-32, (044) 516-63-07, (029) 614-52-32 або 102.

3
Клёк / Адказаць
14.09.2018 / 16:50
Міліцыя яшчэ не бачыла?)
41
Лёха Головин (Минск) / Адказаць
14.09.2018 / 17:24
Когда его поймают - ему то самое что он показывал - Узлом на его же шее завяжут . как галстук !!!.. ))))
5
Павел / Адказаць
14.09.2018 / 17:36
На фота нiчога не бачна. Можа хлапец не вiнаваты  ?
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру