14.09.2018 / 16:31

«Мазырскага скуралупа» затрымалі ў Маскоўскай вобласці 11

У Рэўтаве (Маскоўская вобласць) затрымалі двух маладых людзей, якія рассылалі фота і відэа з акаўнта хабараўскіх жывадзёрак, паведамляе канал 360.

Затрыманыя — грамадзянін Беларусі і жыхарка Рэўтава. Малады чалавек хаваўся ў яе дома. Дзяўчыну супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі, калі яна знаходзілася на працы, у сэкс-шопе. Пасля гэтага паліцэйскія прыйшлі да яе дадому, дзе і знаходзіўся другі падазраваны.

Маскоўскі аддзел паліцыі «Лефортава» 3 верасня распачаў крымінальную справу па факце жорсткага абыходжання з жывёламі супраць грамадзяніна Беларусі, які здзекаваўся з кацянят.

7 верасня Следчы камітэт Беларусі прад'явіў мясцоваму жыхару абвінавачанне ў жорсткім абыходжанні з жывёламі.

2
Иванофф / Адказаць
14.09.2018 / 17:10
Вые... Эээ накажите их там по полной!!! Мразей
8
Генэрал Голад / Адказаць
14.09.2018 / 17:39
Хутка будзе на тэрыторыі "ДНР" ці "ЛНР". Там гэткае брыдоты хапае. 
1
Танчык / Адказаць
14.09.2018 / 17:41
Ура, знайшлі, дзякуй!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру