14.09.2018 / 21:29

У заяўцы на пашпарт «Пятрова» з Солсберы ёсць паметка ад спецслужб ФОТА 56

The Insider і Bellingcat 14 верасня апублікавалі копіі службовых дакументаў Федэральнай міграцыйнай службы (ФМС) з заявай на імя Аляксандра Пятрова, якога брытанскія ўлады называюць адным з падазраваных у атручванні Скрыпалёў. Даследчыкі і крыніца Бі-бі-сі ў ФМС мяркуюць, што паметка на дакуменце можа сведчыць пра дачыненне Пятрова да спецслужб.

Копія заявы аб выдачы пашпарта, апублікаваная сёння Bellingcat і The Insider, змяшчае назву, дату нараджэння, iмёны бацькоў і месца прапіскі Пятрова Аляксандра Яўгенавіча.

На апублікаваным дакуменце стаіць пячатка «звестак не даваць» і зробленая ад рукі паметка «ёсць ліст С.С.» Крыніца The Insider, на якую спасылаюцца журналісты, мяркуе, што адзнакі на дакументах кажуць пра дачыненне Пятрова да спецслужб.

Выданне The Insider, якое першым атрымала дакументы, піша, што іх прадставіла крыніца з расійскай паліцыі. Бі-бі-сі не можа пацвердзіць сапраўднасць дакументаў. Дзве крыніцы ў ФМС паведамілі Бі-бі-сі, што дакументы такой формы — №1П — сапраўды падаюцца пры замене і выдачы расійскага пашпарта.

З дакументаў вынікае, што ў лістападзе 2009 года Аляксандр Яўгенавіч Пятроў заявіў у ФМС пра замену пашпарта «ў сувязі з непрыдатнасцю». Дата нараджэння на заяве — 13 ліпеня 1979 года — супадае з датай нараджэння Аляксандра Пятрова, які, паводле інтэрнэт-газеты «Фонтанка», лётаў у Англію ў тыя дні, калі там атруцілі Сяргея і Юлію Скрыпаляў ( «Фонтанка» не ўдакладніла, адкуль узяла гэтыя звесткі).

The Insider і Bellingcat таксама атрымалі доступ да сакрэтных даных пералётаў Пятрова і Башырава і апублікавалі іх фрагмент. Даты на скрыншоце супадаюць з тымі, якія называла брытанская паліцыя.

Галоўная ж адметнасць заяў Пятрова і Башырава на замену пашпарта — гэта пячатка «звестак не даваць» з кодам 195-79-66. Крыніца ў ФМС сказала Бі-бі-сі, што такія штампы ставяць супрацоўнікам спецслужб і высокапастаўленым чыноўнікам, каб ФМС не выдавала іх персанальныя звесткі судовым прыставам і іншым службам.

Адваротны бок заявы Пятрова не запоўнены, ён прызначаны для службовых адзнак. Зверху там пячатка «Звестак не даваць», а таксама надпіс ад рукі «ёсць ліст С.С.». Крыніца Бі-бі-сі ў ФМС сцвярджае, што гэтая прыпіска азначае «ёсць ліст з паметкай цалкам сакрэтна» і гэта можа паказваць на дачыненне заяўніка да спецслужб.

7
агонiя лукашызма / Адказаць
14.09.2018 / 21:37
Клубочак раскручваецца. Крымiнальнае тэрарыстычнае утварэнне на чале з моллю рызыкуе падпасць пад мiжнародны трыбунал.
6
Че / Адказаць
14.09.2018 / 21:43
Кто бы сомневался
4
xxx / Адказаць
14.09.2018 / 21:47
Когда там уже ДТП или суицид?
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру