Ды цi толькi ў яе ноччу ўкралi жыўнасць? У вёсцы Навасёлкi Кармянскага раёна, напрыклад, нехта ўзламаў дзверы хлява аднаго жыхара i забраў 14 курэй.
Адзiнаццаць чубатак знiкла i з падворка пенсiянеркi з вёскi Iванаўка Рэчыцкага раёна i на сем меней — з хлява пенсiянера з вёскi Мiхалькi Гомельскага раёна. У апошнiм выпадку лiхадзей, напэўна, палiчыў, што здабыча ў яго аказалася не такой, на якую ён спадзяваўся, таму ў дадатак забраў яшчэ i каня. Мiлiцыя шукае аматараў мясных далiкатэсаў.