14.09.2018 / 22:29

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі: Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму амаль гатовае 26

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын у эфіры АНТ выказала надзею на хуткае падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Фота: ld-inbelarus.by.

«Цяпер праходзяць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Ужо ёсць прапановы адносна даты правядзення наступнага раўнда. Мы спадзяемся, што гэта будзе апошні», — сказала Андрэа Віктарын.

Яна адзначыла, што пагадненні амаль гатовыя. Іх падпісанне будзе важным крокам.

«Нашы адносіны апошнім часам палепшалі. І мы хочам, каб у нас былі гэтыя візавыя пагадненні з Беларуссю. Спадзяюся на хуткае падпісанне», — дадала кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна пачаліся ў студзені 2014 года.

3
Сергей / Адказаць
14.09.2018 / 22:40
Закончится в итоге ничем. Наша сторона найдет 1000 и одну причину, чтобы не подписать документ. Нечего нашему народу задешево из сасута ездить за бугор
98
Вікент Жымойтавіч Цвердазуб / Адказаць
14.09.2018 / 22:52
За што украінец паміраў? Невядома. Хутка і беларусы атрымаюць безвіз. 
3
ещё не вечер, но уже поздно / Адказаць
14.09.2018 / 23:01
 "Упрощение" - термин очень неоднозначный ивесьма неконретный, под ним можно понимать что кому заблагорассудится.
Но для пропаганды вполне сгодится.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру