15.09.2018 / 09:19

РПЦ прыгразіла «кровапраліццем» у выпадку атрымання УПЦ аўтакефаліі 103

Калі Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата (УПЦ МП) пазбавіцца сваіх праў пасля атрымання УПЦ Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) аўтакефаліі (самакіравання), вернікі могуць пачаць абараняць буйныя манастыры і зладзіць «кровапраліцце», заявіў кіраўнік сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязей мітрапаліт Іларыён у інтэрв'ю тэлеканалу RT.

«Калі УПЦ (Маскоўскага патрыярхата) прызнаюць царквой краіны-агрэсара, як яны цяпер кажуць, калі яе пазбавяць законных праў, то мы можам чакаць усяго — што раскольнікі возьмуць кантроль над вялікімі манастырамі, такімі як Кіева-Пячэрская лаўра, Пачаеўская лаўра. Тады, вядома, праваслаўныя вернікі будуць абараняць гэтыя святыя месцы, і можа пачацца кровапраліцце», — заявіў мітрапаліт Іларыён.

Ён таксама заявіў, што Вярхоўная рада Украіны разглядае законы, якія могуць прывесці да «ізаляцыі Украінскай праваслаўнай царквы».

4
сік / Адказаць
15.09.2018 / 09:47
Толькі пуцінская царква можа пагражаць крывавымі дзеяннямі. Фашыская імперыя захопнікаў зверавіта скрыгоча шалёнымі сківіцамі, калі ёй даюць чарговага паддупніка.
1
Міша / Адказаць
15.09.2018 / 09:48
Не пужайце! Усе будзе добра, Украіна нарэшце атрымае сваю царкву. Адзінае, калі пад "вернікамі" РПЦ мае на ўвазе расійскіх жаўнераў,. Гэныя перед тым, каб праліць кроў з Божым месцы не спыняцца. 9
1
хХх / Адказаць
15.09.2018 / 09:50
А как же смирение и молитва???
Паказаць усе каментары/ 103 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру