На поўначы Крыма зноў зафіксавалі перавышэнне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі шкодных рэчываў у паветры. Пра гэта заявіла «кіраўнік рэгіянальнага ўпраўлення» Расспажыўнагляду Наталля Пянькоўская, паведамляе РИА Новости.

Паводле яе слоў, у параўнанні з пачаткам тыдня сітуацыя пагоршала.

«Мы зарэгістравалі перавышэнне гранічна дапушчальных канцэнтрацый па хлорыстаму вадароду і сярністаму ангідрыду. Лічбы перавышаюць фонавы ўзровень. Перавышэнне гранічна дапушчальных канцэнтрацый па хлорыстым вадародзе ў нас зарэгістравана ў сяле Перакоп, гэта найбліжэйшы пункт да кіслотанакапляльніка. Перавышэнне сярэднясутачнай канцэнтрацыі адзначаюцца ў дзевяць разоў», — адзначыла Пянькоўская.

Яна заявіла, што здароўю жыхароў нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0